Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае аб навальніцах ва ўсходняй Польшчы. Папярэджанні абвешчаны для Вармінска-Мазурскага, Падляскага, Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў, а таксама для Мазавецкага і Малапольскага ваяводстваў, за выключэннем заходніх паветаў.
Сіноптыкі прагназуюць навальніцы, якія будуць суправаджацца моцнымі ападкамі ў некаторых раёнах — да 20 літраў вады на квадратны метр — і парывамі ветру да 80 кіламетраў у гадзіну. Магчымы лакальны град.
Атмасферны фронт будзе рухацца з поўначы на поўдзень, таму ў паўночнай частцы гэтай тэрыторыі папярэджанні дзейнічаюць з 9:00 да 16:00, а на поўдні яны пачнуцца а 12:00 і працягнуцца да 20:00.
Акрамя таго, Цэнтр бяспекі ўрада папярэджвае, што ў некаторых раёнах Малапольскага ваяводства магчымыя лакальныя навальніцы з градам і моцным ветрам. «Будзьце асцярожныя і беражыце рэчы, якія можа знесці вецер», — гаворыцца ў тэкставым паведамленні, якое было даслана атрымальнікам ва ўсходнім і паўднёвым паветах Малапольскага ваяводства.
ПР/юл